Канвертар з фармату .py на фармат .exe з графічным інтэрфейсам выкарыстоўвае PyInstaller.
阅读中文版的 README ,点击 这里
Suomenkieliset käyttöohjeet löydät täältä
Türkçe Talimatları burada bulabilirsiniz.
دستور العمل های فارسی
한국어로 된 설명은 여기를 참고하세요.
Български README тук
- Python : 3.6-3.12
Каб мець такі ж самы інтэрфейс, які адлюстраваны на відарысе, вам неабходна выкарыстоўваць браўзер Chrome. Калі Сhrome не ўсталяваны або зададзены параметр --no-chrome
, то будзе выкарыстоўвацца браўзер па змаўчанні.
Усталяванне праз PyPI
Вы можаце ўсталяваць гэты праект, карыстаючыся PyPI:
$ pip install auto-py-to-exe
Каб запусціць яго, выканайце ў тэрмінале наступную каманду:
$ auto-py-to-exe
Калі вы маеце больш за адну ўсталяваную версію Python, можаце скарыстацца
python -m auto_py_to_exe
заместauto-py-to-exe
.
Усталяванне праз GitHub
$ git clone https://github.com/brentvollebregt/auto-py-to-exe.git
$ cd auto-py-to-exe
$ python setup.py install
Каб запусціць яго, выканайце ў тэрмінале наступную каманду:
$ auto-py-to-exe
Лакальнае выкананне праз Github (без усталявання).
Каб запусціць яго, выканайце наступныя дзеянні:
- Скапіюйце або спампуйце дадатак
- Адкрыйце тэрмінал і перайдзіце да тэчцы з праектам
- Выканайце
python -m pip install -r requirements.txt
- Выканайце
python -m auto_py_to_exe
, каб запусціць дадатак
- Выберыце месцаванне вашага коду (устаўце файл або скарыстайцеся правадніком) — Вырыс стане сінім, калі файл існуе
- Абярыце іншыя параметры і дадайце нешта кшталту іконкі або іншых файлаў
- Націсніце на вялікую сінію кнопку ўнізе, каб пачаць канвертацыю
- Знайдзіце пераўтвораныя файлы ў /output пасля завяршэння работы
Лёгка.
Выкарыстанне: auto-py-to-exe [-nc] [-c [CONFIG]] [-o [PATH]] [filename]
Параметр | Тып | Апісанне |
---|---|---|
filename | пазіцыйны/неабавязковы | Ён папярэдне запаўняе поле "Месцаванне коду" у карыстальніцкім інтэрфейсе. |
-nc, --no-chrome | неабавязковы | Адкрывае карыстальніцкі інтэрфейс з браўзерам па змаўчанні (які можа быць Chrome). Ён не будзе спрабаваць знайсці Chrome. |
-nu, --no-ui | неабавязковы | Ён не спрабуе адкрыць карыстальніцкі інтэрфейс у браўзеры і наўпрост выводзіць адрас, па якім дадатак можа быць даступным. |
-c [CONFIG], --config [CONFIG] | неабавязковы | Падайце файл канфігурацыі (json), каб папярэдне запоўніць карыстальніцкі інтэрфейс. Гэтыя файлы можна стварыць ва ўкладцы "Налады". |
-o [PATH], --output-dir [PATH] | неабавязковы | Усталюйце тэчку па змаўчанні для вываду. Гэта ўсё адно можа быць зменена ў інтэрфейсе. |
-bdo [FOLDER_PATH], --build-directory-override [FOLDER_PATH] | неабавязковы | Перазапісвае стандартную тэчку зборкі. Карысна, калі вам патрэбна адключыць каталог, каб антывірусныя праграмы не выдалялі файлы. |
-lang [LANGUAGE_CODE], --language [LANGUAGE_CODE] | неабавязковы | Ён вызначае карыстальніцкаму інтэрфейсу, на якой мове адлюстроўвацца пры запуску. Коды з перакладамі можна знайсці ў табліцы, якая знаходзіцца ў раздзеле "Пераклады" ніжэй. |
Замест таго, каб устаўляць адны і тыя даныя ў карыстальніцкі інтэрфейс зноў і зноў, вы можаце экспартаваць бягучае становішча, пяройдучы ў раздзел "Канфігурацыя" на ўкладцы "Налады" і экспартаваўшы канфігурацыю ў файл JSON. Затым яго можна зноўку імпартаваць у карыстальніцкі інтэрфейс для паўторнага запаўнення ўсіх палёў.
Гэтая дзея па экспартаванні канфігурацыі JSON не захоўвае выходны каталог аўтаматычна, паколькі перасоўванне вузлоў можа азначаць змяненне структуры каталогаў. Калі вы хочаце мець выходны каталог у канфігурацыі JSON, дадайце каталог у раздзел nonPyinstallerOptions.outputDirectory
у файле JSON (патрабуецца стварыць новы ключ).
Для візуальнага тлумачэння дзеяў перайдзіце па спасылцы я зняў відэа, арыгінальны выпуск, для гэтага праекту; некаторыя рэчы могуць адрознівацца, але дагэтуль прымяняюцца адныя і тыя ж канцэпцыі.
Азнаёмцеся з CONTRIBUTING.md, каб здаведацца пра рэкамендацыі аб тым, як зрабіць свой унёсак у праект. Тут апісана, што рабіць, калі ў вас ёсць новая функцыя, змяненне, абнаўленне перакладу, альбо вы выявілі праблему з аўтаматычным пераўтварэннем у фармат .exe
.
Калі ў вас узніклі праблемы з упакаваным выканальным файлам або з выкарыстаннем гэтым інструментам цалкам, рэкамендуем вам прачытаць мой пост у блогу пра распаўсюджаныя праблемы пры выкарыстанні auto-py-to-exe. У гэтым посце вядзецца гаворка, што вам варта ведаць пра упакаванні кодаў на Python і пра выпраўленні памылак, які часта ўзнікаюць.
Пачынаючы з версіі PyInstaller v4.0, якая выпушчаная 9 жніўня 2020 года, Python 2.7 больш не падтрымліваецца, хаця вы ўсё яшчэ можаце выкарыстоўваць гэты інструмент з Python 2.7, усталяваўшы старэйшую версію PyInstaller. PyInstaller v3.6 была апошняй версіяй, якая падтрымлівае Python 2.7; каб усталяваць яе, спачатку выдаліце ўсе версіі PyInstaller, якія існуюць, а затым выканайце python -m pip install pyinstaller==3.6
.
Тэсты знаходзяцца ў раздзеле tests/
і запускаюцца з дапамогаю pytest:
$ pip install pytest
$ pip install -e .
$ pytest